Цячэнне вайны

Няма супакою душы
Ў разбураным войнамі свеце.
Нас пораху дым закружыў,
Паплыў ён з Харонам па Леце.

Цячэнне вайны, бы рака
Знішчае свой бераг вясновы.
Быў сябар -- няма сябрука.
Ёсць толькі ўспаміны ды словы.

Куды мне сягоння ісці?
Якому крыжу пакланіцца?
Адно засталося ў жыцці --
Вялікаму Богу маліцца.

І несці жыццёвы свой крыж
Па шляху, што дадзены Богам.
Жыццё, што нададзена звыш,
У войнах тых страчвае многа.

Вайна не паверне сяброў
Да маці, да бацькі, да хаты...
Вайна не прыносіць дабро.
З ёй край мой не стане багатым.


Рецензии