Вецер
Ён пачуцці твае сто разоў абагнаў, прачытаў.
Гэты вецер не вернецца ў нашыя думкі ніколі,
Хоць народжаны вольным ён з намі свой шлях пачынаў.
Мы раслі разам з ветрам, калі на высокіх арэлях
Паднімаліся ўверх і нявольна спускаліся ўніз.
Вецер нас не збярог -- мы ў імклівым жыцці пастарэлі:
Не адчулі, як вецер між сэрцаў стамлёных павіс.
На параненых крыллях мы ў неба сваё не ўзляцелі,
Не пабачылі радасць жыцця, што ахоўвала лёс.
На зямлі нашай грэшнай ёсць шнары і раны на целе.
Там там мала свабоды, з якою наш вецер узрос.
Свидетельство о публикации №125101908772