Позiрк

Паглядзеў на асеннія дрэвы
І пабачыў малюнак Шагала.
Восень фарбы дзівосныя грэла
І на небе жыццё малявала.

Тонкі пэндзаль выводзіў пейзажы
На халсце, што быў створаны лёсам.
Восень небу ўсю праўду раскажа,
Павуціннем прымкне да нябёсаў.

У яе маляўнічым настроі
Ёсць спадзеў, ёсць памкненне і мара.
Я з калінаю, быццам з сястрою
Пазіраю на восень ля Храма.

І праводжу яе ў шлях далёкі,
Дзе надзея не згубіцца ў часе.
Жураўлі расхінулі аблокі
І панеслі ў Сусвет сваё шчасце.


Рецензии