Язэпу Драздовiчу
Абняў яе святлом яцвяжскай поўні.
Малочны шлях прыдбаў сузор'яў вочы
І роздум дня паэзіяй напоўніў.
Мая Радзіма пад сузор'ем часу
Глядзіць на шлях, якім ішоў калісці
Язэп Драздовіч да старога вязу,
Што думкі і душу паглядам чысціў.
Ён меў характар мастака- вандроўцы,
Што перад працай пазіраў на неба
І чэрпаў ад нябёсаў волю, моцы,
І думкі, у якіх была патрэба.
Ці не таму жыццёвая дарога
Вяла яго ад хутара да вёскі?
У кожнай хаце сустракаў ён Бога
І чуў на пэндзлі веры адгалоскі.
Свидетельство о публикации №125101908660