Жыццё i смерць
Жыццё і смерць -- загадка для душы.
Калі ты не грашыў -- шыбуй пад гору.
Спускайся ўніз, калі ты саграшыў.
Дзе вечны шлях? Чаму не бачаць людзі
Свайго павадыра на шляху тым?
Куды падзеўся ён, каго зноў будзіць?
Няўжо людзей ізноў чакае ўздым
Да той гары, што замарыла ногі
І пазбівала пальцы да крыві?
Хто перакрэсліў вольныя дарогі
І вырваў з іх спадзеву карані?
Айчыны боль адчуе толькі дужы:
Хто вёў народ да той святой гары.
Жыццё і смерць для дужых дораць ружы,
Бо дужыя па духу -- змагары.
Свидетельство о публикации №125101908618