Прасвятленне

ПРАСВЯТЛЕННЕ
леанід ПРАНЧАК

Не скарыў гімалайскіх вяршынь,
На пасля ўсё адкладваў намеры.
Піў гарэлку і лашчыў жанчын,
Меў сяброў-аднадумцаў без меры.

Жыў, не думаў аб тым, як жыў.
У палоне штодзённай плыні
Я каханнем не даражыў,
Я не верыў ніводнай жанчыне.

Пасталеў і абрыдла гульба.
Захацелася ласкі самому.
Развярэдзіла сэрца жальба
Па прывычнаму ладу зямному.

І тады я спужаўся, дзівак,
Ад разваг не знаходзіў збавення.
Зразумеў я, што нешта не так.
І прыйшло да мяне прасвятленне:

На вяршыне жыццёвай гары,
Калі ўдосталь зямной асалоды,
Да пары нам патрэбны сябры.
А каханне патрэбна заўсёды!

29.03.2021
19.10.2025


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →