***
Да волі патрэбна крочыць.
Бо воля -- у моры востраў,
Якога не бачаць вочы.
Змаганне за волю -- праўда,
Што заўтра зямлю абудзіць
І прынясе ёй радасць
З якою прачнуцца людзі.
Я волю гукаў з-за кратаў,
У сэрцы яе выношваў...
Я з воляю край свой сватаў,
Калі мне было трывожна.
У цемені дзён атрутных,
Дзе сцены трымаюць краты,
Да волі я быў прыкуты,
Нібы да зямлі араты.
Свидетельство о публикации №125101807440