***
Ад яе я мудрасць слоў бяру.
Словы думкі новыя народзяць
І зраўняюць на шляху гару.
Дрэва праз каменне прарастае,
Да нябёсаў думкаю імкне...
Прага жыць спрадвечнай праўдай стане
І да шляху вольнага прымкне.
Дзьмухавец асфальт ламае дужы,
Каб вясною кветкаю ўзрасці.
Не баіцца сонца лютай сцюжы,
Праз якую я не змог прайсці.
У прыродзе ўсё заканамерна --
Свет яе не мае перашкод.
Покуль ёсць зямля --не згіне вера,
Бо яна нясе сусвету код.
Свидетельство о публикации №125101807396