Межы

Зямлю падзялілі на межы.
За кожнай мяжою -- краіны.
Мы болей зямлі не належым --
Яе мы даўно пакраілі.

Ёсць тулава. Ногі і рукі
Адрэзаны вострай мяжою.
Ніхто нас не ўзяў на парукі --
Сусвет разлучыўся з душою.

На мёртвай і грэшнай планеце
Сягоня мы розныя людзі.
Мяжа, што схаваная ў Леце,
Жыцця для людзей не здабудзе.

Яна -- той часовы прыстанак,
Які не належыць нікому.
Мы бачым аднолькавы ранак
Дзе сонца падабнае колу.

Яно дорыць людзям надзею,
Бо сонца не ведае межаў.
Пакуль мы зямлю сваю дзелім --
Не будзе спакою ля вежаў.

Не стануць шчаслівымі дзеці,
Якіх нараджаюць матулі.
Скаваныя межамі ў свеце
Іх дзеці патрапяць пад кулі.


Рецензии