Паэту Янку Лайкову
Пакуль на свеце ёсць паэты,
Не згіне беларускі кут.
Жыццё наўкол не страціць мэты,
Не адранцвее ад пакут.
Пакуль паэты твораць вершы --
Радзіма наша будзе жыць.
Жадаю шчасця долі лепшай,
усім, хто вершамі грашыць.
Здароўя, веры, дзён прыгожых
І яркіх фарбаў маладых...
Радзіму мы на вершы множым,
Ёй аддаем свае гады.
Свидетельство о публикации №125101807280