Глiна

Збірайце лекі для душы,
не дайце ім змарнець і згінуць.
Пакуль душа жыве ў цішы --
яна рукамі месіць гліну.

У гліне той жыве настрой
з якога Бог стварыў калісьці
людзей і той духоўны строй,
Які душу той глінай чысціў.

Хтось скажа -- гліна гэта боль
зямлі, што думкі верай грэла.
Жылі з ёй вера і любоў,
калі яна ў агні гарэла.

У гліне той і ты і я.
Мы без яе -- зямля без мора:
дом, што пакінула сям'я,
калі яе спасцігла гора.

На крузе гліну я кручу,
Ляплю з яе світанкі, золкі...
Я цеплыню яе адчуў
І голас Бога чысты, звонкі.


Рецензии