Восень

Асенні вецер пастрыгае дрэвы,
На дол скідае пасмы валасоў.
Пад час залевы ён здаецца дрэнным,
Бо адбірае ў дрэваў парасон.

Асенні дождж змывае яркі колер,
Глядзіць, як восень страчвае штрыхі
І туманом на золку ў вочы коле,
І пах цвілы даносіць з-пад страхі.

Над хатаю маўклівыя буслянкі
Глядзяць на хмары, што плывуць туды,
Дзе ўчора бацяны будзілі ранкі
І ў чобатах хадзілі ля вады.

Самотны луг, нібыта дзед старэнькі
Прыціх, сваёй касою не звініць.
На пожні сонца апусціла вейкі --
Сплятае з павуціння часу ніць.


Рецензии