Рана

Сябры гавораць -- сёння не да вершаў.
Абсурдны час стварае свой сцэнар.
У ім няма надзеі, долі лепшай.
У ім жыцця змяняецца цана.

Паэт і верш не маюць болей права
Ісці з народам, праўду гаварыць.
Абсурдны час -- на сэрцы творцы рана,
Якая не пячэ, агнём гарыць.

Мая Айчына -- ёсць скразная рана.
Яе не здольны ўратаваць паэт,
Што піша верш пра беларускі ранак,
Перадае ў радку жыцця імпэт.

Айчына -- бы турма...
Яна не з тымі,
Хто з ёю жыў, хто з ёю марыў, рос...
Самотны верш, бы след на сцюжы стыне.
У ім туга і шмат нябачных слёз.

А Вы гукайце! Толькі хто пачуе
Аппошні крык разгубленай душы,
Якая ў роднай хаце не начуе
І шэпча мне: пішы, браток, пішы.


Рецензии