Губляецца твар

Прайсці па сцяжынах  за спі;най чужою?!
Бывае, хаця і здараецца рэдка.
Купацца аблашчаным хваляй спакою
Не звыклым да буры, як кволае дзетка.

Дарогі, бы клумбы, засеяны ружы,
Чужую руку пракалолі калючкі.
Бяздушша і гонар галовы закружыць,
Пыхлівасць заверціць змяёю грымучай.

Жыццё скарацечна, мяняе напрамкі,
Уздымуцца хвалі, разрушацца сцены.
Развее вятрыска абрыўкі ад калькі
Жыццёвай, былой. Прынясе перамены.

Цяжарам на плечы туман, звіты з пыхі,
Міфічныя крылы зрываюць бураны.
Па спі;не сваёй, не чужой скача ліха,
На пальцах калючкі пакінулі раны.

Губляецца твар наш за спі;най чужою,
Без шрамаў ідзём, а яны наша школа.
Выбраннікам лічым сябе, свет – слугою...
Кароль, але верыць не хочам, што голы.


Рецензии