Мудрасць Заслауя

А над Заслаўем лета бабіна
Тчэ паміж промняў нітку срэбную.
Яна пагляд вачэй прывабіла,
Бо для жыцця зямлі патрэбная.
А над Заслаўем песня шчырая
Нібы Рагнеда, думкі кратае.
Стаіць Заслаўе над Айчынаю
І Дух святы да Храмаў сватае.

Прыпеў.
Заходзьце, калі ласка,
У дворык наш Заслаўскі.
Заслаўе -- гэта казка:
Крупінка боскай ласкі.
Тут гладзь азёраў сініх,
Нібы магніт прыроды,
Што надае нам сілы
І робіць горад родным.

Сустрэне ён гасцей прыветліва
І здзівіць кожнага гасціннасцю.
Заслаўе -- гэта горад ветлівы.
У ім так многа боскай міласці.
У кожным Храме -- мова родная
І песня дзён старых, не страчаных.
Тут мудрасць шчырая, народная
Вяртае ўсіх людзей да спадчыны.

Прыпеў.
Заходзьце, калі ласка,
У дворык наш Заслаўскі.
Заслаўе -- гэта казка:
Крупінка боскай ласкі.
Тут гладзь азёраў сініх,
Нібы магніт прыроды,
Што надае нам сілы
І робіць горад родным.


Рецензии