Асеннi дзень
Імкнуся сваёй думкаю туды,
Дзе над страхою звіў гняздоўе бусел
І ў далячынь глядзяць мае сляды.
Палескі дзень разлёгся на балоце
Чырвонай стужкай спелых журавін...
Увішны хмель заплёў касу на плоце,
Паглядам журавоў праводзіць клін.
Мне гэта восень прынясла ўспаміны,
Я разам з ёй у вырай свой лячу.
На спелых вуснах татавай каліны
Я адзіноту восені адчуў.
Глядзеў на дзень, што грэў на сонцы ноты,
Спяшаў данесці людзям свой настрой.
Асенні дзень прыгожы і самотны
Глытаў з каліны татавай настой.
Свидетельство о публикации №125101803473