Мой горад

Мой горад не мае аблічча --
Ягоныя рысы размытыя.
Ён мёртвых штоночы кліча,
Гукае імёны забытыя.

Мой горад -- дыханне заводаў.
Тут вуліцы, быццам артэрыі.
Ён нашым жыццём завалодаў,
Загнаў у свае нас крытэрыі.

Мой горад расстраціў свой голас,
Калі свет пакінулі лепшыя.
Ён крочыць па вуліцы голай
З іхнімі песнямі, вершамі...

Мой горад -- Няміга, адліга
І плошча Свабоды народная.
Ён жыў без татарскага іга,
Заўжды шанаваў сваё, роднае.

Мой горад, скажы мне, мой братка,
Куды ж твая веліч падзелася?
Не вырасла з мовы зярнятка,
А то, што змалолі, то з'елася.


Рецензии