Дзякую, татка

Дзякую, татка, за лёсу пашану,
З добраю весткай прыходзіш у снах ды з усмешкай.
Вецер закружыць, развее туманы,
Сонечны промнік на вуснах расколіць арэшкі.

Ветла, з лагодай заглянеш у сэрца
Ды падміргнеш у напрамку, дзе лентай дарога
Лёсу майго па раўнінах удалеч віецца,
Дзе развітацца змагла бы я з доляй убогай.

Дзякуй табе за малітву, мы разам
Рукі паднімем да Божае ласкі, да Неба.
Покрывам Маці пакрые, памажа
Духам Святым Усявышні, пачуе хвалебнасць.

Дзякую, татка, за шлях мой жыццёвы,
Рукі працоўныя, вечна ў мазолях шурпатых.
Дзякуй за мудрыя думкі і словы,
Дзякуй за поле ўрадлівае, колас багаты.


Рецензии