Касцёл

Касцёл, якога больш няма,
Назад не вернецца ніколі.
Дарога, што людзей вяла
у боскі Храм -- іх думкі коле.

Бязглузды час знішчае ўсё,
Што людзям і зямлі належыць.
Хтось даў загад спаліць касцёл
І знішчыць дуб у Белавежы.

Калі знікае памяць дзён --
За ёй сыходзяць следам сведкі.
Касцёл вачам стаў не відзён...
Яго душу агнём пасеклі.

Спалілі разам з ім Хрыста
І крыж, які зрабілі людзі.
Касцёл, што верай прарастаў
Служыць малітваў больш не будзе.


Рецензии