Асеннi дзень
Згубіўся ў бела-шэрым тумане.
Глядзіць акно з трывогай на фіранку --
Яно не верыць восеньскай мане.
Яе краса штодзень змяняе рысы --
Скідаюць дрэвы свой асенні строй.
Клён кучаравы стаў за тыдзень лысы --
Паўсюль пануе восеньскі настрой.
Я з ім жыву і крочу па дарозе
Да тых мясцін, дзе ёсць жыцця спадзеў.
Мароз уночы рэчку падмарозіў
І на мяне з трывогай паглядзеў.
На шэрым небе набрынялі хмары,
Цяжарам дакрануліся зямлі.
Гартае восень дзён прыгожых мары,
Што ад прыроды здольнасці ўзялі.
Свидетельство о публикации №125101703056