Мiхалiна

Да сустрэчы з табою хвіліна.
Гэта многа, ці гэта мала?
Міхаліна мая, Міхаліна,
Без цябе маё сэрца -- рана.

Засынаю штоночы з табою,
І імя тваё ўслых паўтараю.
Ты -- ратунак душы ад болю:
Белы квет і гасціннасць маю.

Прыпеў.
Міхаліна мая, Міхаліна --
Паміж сэрцаў жыццё зайграла.
Твае вусгы, бы смак малінаў.
Твой паўдяд -- беларускі ранак.

Ты пакліч мяне ў гай, што ля хаты.
Правядзі да сваёй альтанкі.
Мне спатканні з табой, бы святы.
З імі ў небе растуць світанкі.

Наша сонца ўстае над гаем.
Яго промні на вуснах граюць.
Я імя тваё ўслых паўтараю
І цябе зп руку трымаю.

Прыпеў.
Міхаліна мая, Міхаліна --
Паміж сэрцаў жыццё зайграла.
Твае вусгы, бы смак малінаў.
Твой паўдяд -- беларускі ранак.


Рецензии