Сэнс слова

Аб слова можна параніцца,
Словам можна забіць.
Са словам можна параіцца
І праўду жыцця здабыць.

Калі твае вочы шчырыя --
У іх укладзі настрой.
Бо словы жывуць з Айчынаю,
Нібы родны брат з сястрой.

Я словамі думкі лекую,
Чытаю малітвы ўслых.
Бо словы нЯсуць малекулы,
Што маюць працяг вясны.

Яны нашых губ кранаюцца
І з вуснаў п'юць спелы мёд.
Ад слова квітнее раніца
І плавіцца тоўсты лёд.

Шаную я словы родныя --
У іх ёсць жыцця працяг.
Калі Вы са мною згодныя --
Пашыйце са словаў сцяг.


Рецензии