***
На ліцвінскую веліч.
Экстрэміст Купала,
Экстрэміст Пазнякевіч.
Хто наступны, панове,
Ці падкажа мне хтосьці?
Сонца здрадзіла мове.
Поўня -- поўная злосці.
Яна болей ніколі
Не пачуе той мовы,
Што згінала падковы
І вітала час новы.
Не разнесла слоў рэха --
Яно ў лесе прыціхла.
Скача ноччу па стрэхах
Хтось чужы ціха-ціха.
Ён цяпер не баіцца,
Ні крыжа, ні малітвы.
Пасякла навальніца
Поле моўнае бітвы.
Свидетельство о публикации №125101606572