***

Я для зямлі сваёй не госць.
Я разам з ёй.
Я проста ёсць.
Змаўчаць з'яўленне слоў на свет
Не здольны ні адзін паэт.

Бо ў словах -- мовы хараство,
Што ў сэрцы Бога прарасло.
Ты не пытай, хто я такі?
Я той, хто круціць ветракі.

Маё жыццё цячэ для тых,
Хто робіць для Айчыны ўздых.
Хто з ёю думкаю расце
І быў народжаны ў Хрысце.

Паэт -- ёсць думак праваднік.
Яго кусаюць авадні,
Што прагнуць сэнс жыцця змяніць
І адарваць ад голкі ніць.


Рецензии