Душа

Душа на росхрыст --
Яна ўзляцела.
Душа жывая не мае цела.
Вы не шукайце яе ў нябёсах --
Душа гуляе па белых росах.

Яе сцяжынкі
Не бачны зроку.
Яны ў прасторы. Яны навокал.
Пакуль ёсць вера --
Душа жывая.
Яна кружляе над родным краем.

Як проста камень
У неба кінуць.
Не дайце ж волі з душой загінуць.
Няхай імчыцца яна да Бога,
Куды кіруе яе дарога.

Жыццё зямное --
Імгненне, знічка.
Яно віруе, нібы крынічка,
Што выцякае з глыбінь Сусвету,
Трымае веру і мае мэту.


Рецензии