Дыханне Хрыста
Не жыў ніколі на зямлі.
Замест яго малітваў стос
Жывыя людзі узвялі.
Яму пярэчыць не хачу --
Няхай ён гэткім і памрэ.
Хрыста дыханне я адчуў
Сярод лістоты стромкіх дрэў.
Глядзелі вочы на людзей,
Якія свой шукалі лёс.
Хрыстос у сцішанай хадзе
Зямлі святое слова нёс.
Не верце тым, хто адмаўляў
Яго з'яўленне на зямлі.
Жыве ў тых людзях немаўля,
Што мае ў роце мазалі.
Свидетельство о публикации №125101606386