Доля

Лякарня, ложак, Бараўляны --
Жыццё змяняе карты хутка.
Яно свае дыктуе планы,
За кожным з нас ідзе ціхутка.

Глядзіць, як ты па шляху крочыш,
І ці расцеш штодня духоўна.
Жыццё заўсёды мае вочы,
Кіруе нас па шляху роўным.

Сарваўся пульс -- патрэбны лекар.
Ён для людзей -- анёл ад Бога.
Такая доля ў чалавека --
Жыве з ёй радасць і трывога.


Рецензии