Людзi

Ёсць людзі з воску, з пяску і граніту.
Кажуць, што першыя хутка згасаюць.
Іхнія сэрцы для Бога адкрыты,
Іхнія думкі заўжды ўваскрасаюць.

Людзі з пяску не трымаюцца веры --
Долі найлепшай шукаюць па свеце.
Хісткія думкі і позірк Хімеры
Ў думках людзей тых я сёння прыкмеціў.

Людзі з граніту -- ёсць шчырыя людзі.
Праўда іх думкі і веру трымае.
З імі Айчыгна шчасліваю будзе,
Калі не знішчыць іх лёсу крывая.


Рецензии