Шэрань
Замест яго пабачыў попел.
Ён падаў з неба ў шэрым сне
Па ўсёй збянтэжанай Еўропе.
Бязлюдны горад, бы вампір,
Глядзеў на след ад хмараў босы.
Той горад кавы больш не піў --
Няма вады, пасохлі росы.
На шыльдах -- памяці ўспамін.
Яна ў той дзень знямела раптам.
Той горад сам сябе спаліў,
Калі зрабіў сабе рэактар.
Ці будзе тут яшчэ калі
Жыццё прывабнае, зямное?
У шэрым попеле палі,
Бы на кані, імчаць за мною.
Свидетельство о публикации №125101606216