***
Імклівы час украў жаданні.
Ён цемру голкай пракалоў
І адпусціў на волю здані.
У гэтай цемры -- хмары, дождж,
Віхуры, безнадзейнасць, людзі...
Час у руках трымае нож,
Ён працінае думкі, грудзі.
Мы ў часе гэтым не жывём,
А існуем у той прасторы,
Дзе лепіць час з людзей жывёл,
Змяняе розум на маторы.
Паўсюдна -- штучны інтэлект.
Ён замяніў IQ і розум.
Тры вершы плачуць на стале --
Ператварыў іх час у прозу.
Свидетельство о публикации №125101605807