Дарога
Ад ліцвінскага парога.
Ад пушчанскіх стромкіх дрэваў,
Дзе раздолле думкі грэла.
Шлях дзядоў маіх руплівых!
Ты надай мне моцы, сілы,
Каб я шлях зямны адолеў,
Жыў заўсёды ў згодзе з доляй.
Бо, дзе доля -- там і воля,
Бы калоссе сярод поля.
Той, хто сее -- збожжа мае,
За зямлю кулак трымае.
Без яе -- народ без роду.
Не здабудзе ён свабоду,
Не паесць удосталь хлеба,
Бо зямля ўсяму патрэба.
Ад ліцвінскай той закваскі
Браў я сказы, думы, казкі,
Што раслі ў драўлянай дзежцы
І вялі мяне па сцежцы
Да крыніцаў і дубраваў,
Дзе зямля надзею брала.
Дай мне, Божа, той надзеі,
Каб здзяйсняліся ўсе дзеі.
Каб у кожнай нашай хаце
Вырастала дзён багацце.
Каб народ ліцвінаў дужы
Не крануўся сэрцам сцюжы.
Свидетельство о публикации №125101605681