Сярэдзiна кастрычнiка. Дажджыць...
Сярэдзіна кастрычніка. Дажджыць.
Дажыць да першых маразоў асенніх,
Каляндру ў агародзе перажыць,
Як перажыць дарэмныя імкненні.
Да маразоў сабраць яшчэ букет
Апошніх руж, прадоўжыць сваё лета,
А потым абляцець, як з ліпы цвет,
Пялёсткамі завялага букета...
І замаўчаць – ад першых маразоў
Да сонечнага рання лістапада.
Дарэмныя імкненні сто разоў
Адкінуць прэч, як трукі маскарадаў.
Сярэдзіна кастрычніка. Імжыць.
Да першых маразоў дажыць як-небудзь,
Дарэмныя імкненні перажыць
І ў неба выплыць – вольна, нібы лебедзь.
16. 10. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125101605066