Калi пiшу па-беларуску
Шукаю сэнс у кожным слове,
Што адшукаў калісьці ў Глуску,
Або пачуў у родным Шклове.
Калі пішу па-беларуску --
Зямлі сваёй дыханне чую.
Тоымаю ворагаў на спуску,
Што не жывуць тут, а начуюць.
Калі пішу па-беларуску --
Праз сэрца словы прапускаю.
Іду да хаты сцежкай вузкай,
І ганаруся родным краем.
Калі пішу па-беларуску --
Нясу сваёй Радзімы гонар
За слова, што жыло ў Бабруйску,
І слова, ўто гучала звонам.
Свидетельство о публикации №125101604496