***
Спеў салоўкі і гоман дубраў.
Прыгажосць белых росаў Палесся
Назаўсёды я ў сэрца ўвабраў.
З туманамі ля Прыпяці вырас,
Грэў на Лані пачуццяў настрой.
Не забыўся пра бацькавы выраз:
Ты з Айчынай жыві, бы з сястрой.
Усміхаўся рамонкам на Лані,
На пялёстках свой лёс варажыў,
Ды забыўся спытаць пра каханне,
Калі бусел над лугам кружыў.
Чорны бусел -- прадвеснік трывогі
Крыж над лёсам маім маляваў.
Ападалі пялёсткі пад ногі,
Пачарнелі стагі ля хлява.
Беларусь, у якую я верыў,
Не прынесла паэту спадзеў.
Мае вершы, бы крыж на паперы.
Іх у друк не пускаюць нідзе.
Свидетельство о публикации №125101604436