***
За праўду і за шчырасць.
Паэт вышэй таго суддзі,
Які не жыў з Айчынай.
Ён з мовай роднаю узрос,
Зямлі дыханне чуе...
Ён ад Хрыста, ён, бы Хрыстос
З малітвамі начуе.
А Вы, ці чулі плач зямлі,
Дзе суд паэтаў судзіць?
Іголкі сыплюцца з ялін
На матчыныя грудзі.
Зямля-матуля, гэты боль
І мне параніў сэрца.
Я грэў спадзеў,я жыў з табой --
Пісаў не верш, а скерца.
Свидетельство о публикации №125101604354