Гадзiннiк
Ён адзначае ўсе падзеі
З якімі жыў, з якімі рос,
З якімі думы маладзелі.
Крыху старэйшы за мяне
Імя гадзіннік мае Слава.
Ён сябрука не падмане __
Яму яго жыццё паслала.
Пад час вучобы ў БДУ,
У інтэрнаце на Бабруйскай,
Ні разу ён не падмануў
Студэнтаў: хлопцаў-беларускіх.
З ім Барадулін засынаў
І на іспыты крочыў тата.
Пасля -- дастаўся ён сынам,
Каб мы раслі, жылі багата.
Гадзіннік -- сведка двух эпох.
Ягоны бой -- ўспамін пра лёсы.
Няхай чго ратуе Бог
Ад той бяды, што мае слёзы.
Свидетельство о публикации №125101603825