ЛЁС

Мой лёс закдадзены ў радках
І вершах, што жывуць з народам.
Мой лёс -- палеская рака:
Туман над ёй і траваў водар.

Я ў гэтай белай чысціні
Знаходжу вечных дум пачатак.
Туман, бы вершнік на кані
Імчыць па лузе ў срэбных латах.

Ён гоіць боль маёй зямлі,
Вяртае ёй духоўнасць, памяць...
Каб мы жылі, каб мы былі,
Змаглі свой край у вершах славіць.
 


Рецензии