***
То дождж ідзе, то град, то холад...
Паела бульбу фітафтора,
А ўсе маўчаць, маўчаць пра голад.
Ён падкрадзецца непрыкметна
І памалоціць градам жыта.
І зноўку я ўзгадаю лета,
Дзе страціў час духоўны сшытак.
А ў сшытку тым -- уся планета,
Што ад вайны працяглай плача.
Жыццём пагнутая манета
Не прынясе нікому ўдачы.
Пакуль штурхае кулю порах,
А зброя нішчыць лес і поле,
Мы будзем мець праблемаў ворах
І спісваць грэх людзей на долю.
А доля там, дзе мір і згода,
Дзе праца з песняю ліецца.
Якая ж гэта асалода
На лузе слухаць краю сэрца!
Глядзець на плынь палескай Лані,
Ляжаць на стозе зорнай ноччу,
І марыць з любай пра каханне
І мір, што прагнуць бачыць вочы.
Свидетельство о публикации №125101603612