***
Ён грэе думкі ля каміна
І вырастае з цемнаты
Тваёю ўсмешкай шчырай, мілай.
Ля ног тваіх разлёгся кот.
Зіхціць агнямі з лесу ёлка.
Яна чакае Новы год --
Чаканне для душы палёгка.
Яго прысутнасць для людзей --
Спадзеў, надзея, асалода.
Мы ёсць. Мы крочым па вадзе
Якою вечар завалодаў.
Ён закаваў яе ільдом,
Каб да цябе па ім я крочыў.
Каханне -- гэта радасць, дом,
Цяпло душы і вочы ў вочы.
Свидетельство о публикации №125101603545