Максiму Багдановiчу

Ён літасці божай прасіў,
Глядзеў на самотныя хвалі.
Максімка, Максіме, Максім
Паглядам мне сэрца параніў.

У бляску прыгожых вачэй
Квітнелі валошкі Айчыны.
Яму з імі дыхаць лягчэй --
Яны яго думы лячылі.

Прыгожы, удумлівы плёс
Глядзеў, бы анёл на паэта.
Ён думай да пожні прарос,
Ён песціў каханне і лета.

Ліліся, бы хвалі радкі --
Тугу суцяшалі паэта.
І словы з пад лёгкайрукі
Краналі пачуццямі лета.

Радзіма, яго не пакінь,
Ля сіняй, самотнае бухты.
Ён тут не пачуты ні кім --
Не гоіць чужына пакуты.

У памяці -- квецень садоў:
Пагоня, каханне, растанне
І ўтульны, прыветлівы дом...
Тут заўтра паэта не стане.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →