Роднай мове

Я родную мову сваю,
Нибы немащля, люляю.
Здалёку яе пазнаю,
Бо мова -- калыска краю.

Не стане дарослым дзіця
Без словаў і роднай песні.
У мове -- жыцця працяг
І водар жыццёвы, весні.

У мове -- Радзімы лёс,
Яе чысціня, звычаі.
Хто з моваю жыў і рос,
Той з ёю спадзеў вянчае.

Не дайце ж заплакаць ёй:
Шануйце яе, любіце!
Бо мове жыве з зямлёй,
Нібыта валошкі ў жыце.


Рецензии