Мне падабаецца асеннее меню
Карона свеціцца ў праменях залатых.
Даносяць птушак сумны шчэбет ветра спевы,
– Бывай, бывай – гудзе па наваколлі крык.
А восень па загрыўках каляровай хваляй
Плыве павольна ды, як быццам фея, з рукава
Садавіной накрые, ягадай румянай
Чароўны стол, што хутка тчэ з ліствой трава.
У садзе спелы плод, грыб з ягадай у лесе
Нам дорыць восень шчодраю рукой.
Але... Калі задумацца, сумленна ўзвесіць?
Зіма зямлю паіла і дала пакой.
Вясна засеяла зярняты з промнем зыркім,
Іх лета гадавала, лашчыла цяплом,
А восень гаспадыняй з хітрасцю факіра
Укрыла наваколле сочным дываном.
Задумалася ля люстэркі, разумею,
Што радавода падарунак – сок жыцця.
Духоўны свет расквецілі руплівай жменяй
Бацькі, я імі ўзгадаванае дзіця.
Як кожны з нас, я плод асенні радавода,
Галоўнае душой не здрадзіць кораню.
Каб сэрца гаварыла ў непагадзь, пагодай:
«Мне падабаецца асенняе меню».
Свидетельство о публикации №125101602878