***

Сваёй самоты горыч п'ю,
Бы чорную гарбату.
Малюся небу, сонцу, дню,
Што будзіць зранку хату.

Шукаю вечны сэнс жыцця,
Які скаваны часам.
Куды падзеўся дня працяг? --
Паэт з собой сам-насам.

Яго не чуе грэшны свет,
Што пазабыўся мовы.
Уночы піша верш паэт,
Чакае дзень свой новы.


Рецензии