Пара юнацтва
Слаўная юнацкая пара.
Нібы песня карагодная,
Загучыць, засвеціцца зара.
Пашкадую, бо адчайная,
Незабыўная цвіла пара.
Не скажу: пара звычайная,
Недахопаў добрая гара.
Бестурботная ды светлая,
Аб пары не скажаш на бягу.
Асцярожна, ціха, ветліва –
Памяць аб табе я зберагу.
Бесклапотная, бо юная,
Непаўторная была пара.
Салавейкі свістам, струнамі,
Пажадала сонца ды дабра.
Свидетельство о публикации №125101602539