Кляновы вальс
леанід ПРАНЧАК
З высокіх дрэў лісты
На жоўты дол ляцяць.
Вятрысты дзень.
Прыціхлы сад.
Амаль зіма.
Вы – сэнс і радасць
Усяго майго жыцця.
Кляновы вальс
Гучыць для нас,
А Вас няма.
Цяплом жаданым
Кліча далячынь.
Бо не сагрэцца нам
Ля спелых арабін.
А ў панскім садзе
Музыкай начы
Кляновы вальс
Гучыць для нас,
А я адзін.
З самотных дрэў за ноч
Лістота ападзе.
Пад першы снег
Пякучы боль
Загоіць час.
Вы не прыйшлі,
Але
Я кожны дзень,
Як шмат гадоў дасюль,
Чакаю Вас!
16.10.2023
16.10.2025
Свидетельство о публикации №125101602248