Прабел
кусае вільготнасць.
Шэрых істотаў
шэраг маркотны
з жаданнем запоўніць прабел.
Трэба быць лепшым,
смелым, дарэчы.
Пропускі ў чвэрці?
Застанься на вечар,
бо трэба запоўніць прабел.
Сшытак у клетку —
такія ж і думкі.
Я толькi сведка,
што хоча прытулку,
бо часу, прынамсі, ў абрэз.
Усё неістотна,
пакуль падарожжа.
Кроплі на вокнах…
Ці ведаеш, Божа,
каму перадаць за праезд?
Свидетельство о публикации №125101507011