На захадзе хмаркi плывуць i плывуць...

***
На захадзе хмаркі плывуць і плывуць.
Сплывае ў нябыт мая восень.
Мяне тыя хмаркі кудысьці завуць,
З сабой у далёкае просяць.

А я не магу кінуць купку бяроз,
Якія шкадую, шаную.
Я сэрцам сваім да іх моцна прырос,
Люблю прыгажосць іх зямную.

І радасна мне, што такі ў мяне лёс:
Ад родных бярозак ні кроку.
Яны мне й узносяць душу да нябёс.
А што больш патрэбна прароку?

На захадзе хмаркі плывуць і плывуць.
Бярозкі знікаюць у змроку.
Не знікне ў ім толькі мой праведны пуць,
Не страціць душа мая зроку.

15. 10. 2025 г.


Рецензии