Пачуццё маё
Пачакай жа хвіліну,
зазірні ў мае вочы,
прыпыні ўсе імгненні,
дзе я побач з табой.
Дакраніся да сэрца,
прыхілісь па-дзявочы.
Абяцай мне ў жыцці
заставацца сабой.
Прыпеу:
Ооо ёёё, ооо ёёё.
гэта да цябе
маё пачуццё -
вострае, вялікае,
глыбокае і дзіўнае
каханне нястрымальнае
маё, маё, маё!
Куплет 2:
Застанецца твой водар
на прасцінах ды з шоўку.
І ў кватэры да болю
ўсё крычыць пра цябе.
Абяцай быць шчаслівай.
Нам пачаць бы ўсё зноўку.
Зачыні на ключ дзверы,
прытулісь да мяне.
Куплет 3:
Адпускаць я не ўмею,
на мяжы маё сэрца.
Не патрэбен мне свет,
калі ў ім я адзін.
Абнімі мяне моцна,
каб абодвум сагрэцца.
Застанься са мной
на аскепках руін.
Свидетельство о публикации №125101505585