***

Мы будзем помніць
Ен зведаў шмат: і страх, і боль, і холад,
Пазнаўшы вельмі рана кошт жыцця.
Вайна, эвакуацыя і голад
Вучылі хлопца правілам быцця.
Запомніў ен апавяданні дзеда,
Герояў знаў паданняў і легенд,
Музычнай граматы асновы добра ведаў,
І так хацеў жыцця рэальных змен.
Любіў ен слухаць гукі роднай мовы,
Лічыў яе найпрыгажэйшай з моў.
І будучага зваў яе асновай,
І, асабістасцю лічыў, спакон вякоў.
Чытаюць людзі, зноўку, "Леанідаў.."
І "Роспачы ладдзю", і "Каласы... ".
Адкрыты сэрцы, для дабра адкрыты,
І крэпнуць душ святыя галасы.
Мы будзем помніць "Сівую легенду"
І "Чорны замак...", і "У шалашы".
Храніць гісторыю музей у Оршы, ў цэнтры
Жыцця трывожнага, як сполахі душы.
15.10.2025.
Лариса Рудковская


Рецензии