Бэз цвiце
Пад гукі паланэзу
Сагрэў душу мне погляд
Задумлівых вачэй…
Баяўся: “Апякуся…”
Баяўся: “Памылюся…”
А вочы разгараліся
Ярчэй усё, ярчэй.
Да слоў я неахвочы,
Хоць чалавек і творчы,
Тады зусім не ведаў –
А што такое Рай?..
І прыгубіў я згубы
Пад шэпат вуснаў:
- Любы!
Запомні гэты вечар,
Запомні гэты май!..
…І зноў стаю ля вокан.
І пахне бэз навокал.
І водар кружыць голаў,
І думка зноў гняце:
“Эх, дзе ж вы, тыя ночкі?..
Эх, дзе ж вы, тыя вочкі?..”
Чужы я чую шэпат:
– Бэз цвіце…
Свидетельство о публикации №125101504436